ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Паважаныя бацькі, вучні, калегі-настаўнікі! Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў!

01.09.2020

Паважаныя бацькі, вучні, калегі-настаўнікі! Сардэчна віншую вас з Днём ведаў! Жадаю ўсім у новым навучальным годзе плённай і добрасумленнай працы, новых вучэбных здзяйсненняў і неверагодных навуковых адкрыццяў, адпаведных умоў для набыцця новых ведаў, міру і спакою!

Паважаныя вучні, Алесь Казека ў сваім вершы пісаў:

Ёсць зямля, дзе Анёлы з блакіту прадуць
Пражу дзіўнай красы для нябесных абрусаў.
На зямлі той прыгожай шчасліва жывуць,
Праслаўляючы працай яе, Беларусы!

Жадаю вам поспехаў у вучнёўскай справе, зацікаўленасці ў спасціжэнні новага і своеасабліва праславіцца, дзякуючы штодзённай працы на карысць нашай роднай Беларусі!

Шаноўныя бацькі, памятайце: “Калі дзяцей акаляе ўвага, любоў, клопат і дабрыня – такімі яны і пойдуць па жыцці!” Упэўнена, што нашае ўзаемапаважлівае супрацоўніцтва ў новым навучальным годзе прынясе станоўчы плён.

Дарагія калегі-настаўнікі, у 2020/2021 навучальным годзе жадаю вам (як і заўсёды) натхнення, творчага ўзлёту, моцнага здароўя. Яўгенія Янішчыц зазначыла калісьці ў вершы:

Пачынаецца ўсё з любві,

А інакш і жыць немагчыма!

… З любові і паразумення да вучняў, да бацькоў, да калег, да родных і блізкіх нам людзей – да ўсіх, да нашай роднай Беларусі!

 

У добры шлях!

 

З павагай, дырэктар школы Святлана Міхайлаўна Пратасевіч

Сопровождение сайта: Жданеня Евгения Викторовна minsk.sch111@gmail.com

Сайт зарегистрирован в Государственном регистре информационных ресурсов РБ. Регистрационное свидетельство №: 1441101602 от 16.06.2011г.