РусскийБеларускiEnglish

Новости недели

13.05.2017

10 мая 2017 года ў школе адбыўся конкурс-дэгустацыя страў нацыянальнай кухні "Бульба-фэст". Мэтай дадзенага мерапрыемства  было папулярызацыя нацыянальных традыцый, пашырэнне выкарыстання роднай мовы ў вучнёўскім асяроддзі.

У "Бульба-фэсце"актыўны ўдзел прынялі вучні 5 “А”, 6 “А”, 6 “Б”, 6 “В”, 6 “Г”, 10 “А”, 10 “Б”, 11 “А” і 11 “Б” класаў.
Падрыхтоўку вучняў ацэньвала аўтарытэтнае журы.
Месцы журы размеркавала настыпным чынам:

1 месца – 6 “Б” клас
2 месца – 6 “Г” клас
3 месца – 5 “А” і 10 “А” класы

Дыпломы ў намінацыі "Лепшая сервіроўка стала" атрымалі вучні 5 “А” і 6 “Б” класаў.

Дыплом у намінацыі "Лепшая абарона стравы" атрымалі вучні 10 “А” класа.

Спецыяльны прыз журы атрымалі вучні:
 11 “А” класа - за самастойнасць у падрыхтоўцы да конкурсу
 11 “Б” класа - за захаванне ідэі конкурсу.

Словы падзякі выказваюцца ўсім бацькам вучняў, якія прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве і асабліва Міцкевіч Ірыне (матуля вучня 5 “А” класа) за дапамогу ў афармленні мерапрыемства.

За актыўны ўдзел у мерапрыемстве дыпломы атрымалі вучаніцы: Гіпчык Кацярына, Бабавоз Паліна, Марціновіч Дар'я, Хаткевіч Кацярына, Пракаповіч Лізавета. 

На мерапрыемстве прысутнічала Сямёнава Валерыя – карэспандэнт газеты “Пераходны ўзрост”, якая ўручыла вучаніцы 10 “А” класа  Гіпчык Кацярыне спецыяльны прыз ад рэдакцыі выдання за асаблівыя поспехі ў вывучэнні беларускай мовы.

Разработка дизайна и сопровождение сайта: Anton Usertiger, usertiger(@)tut.by

Сайт зарегистрирован в Государственном регистре информационных ресурсов РБ. Регистрационное свидетельствово №: 1441101602 от 16.06.2011г.